Ён дадаў, што гэта таксама тычыцца баявых беспілотнікаў і анансаваў форум польска-ўкраінскай зброевай прамысловасці.
22 студзеня падчас візіту ў Кіеў на сумеснай канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім прэм'ер-міністр Дональд Туск, між іншым, заявіў аб падтрымцы ваюючай Украіны ваеннай тэхнікай і завяршэнні перамоў аб сумесных інвестыцыях у вытворчасць зброі і боепрыпасаў. «Мы будзем інвеставаць у кампаніі ў Польшчы і Украіне, якія будуць працаваць на павышэнне нашай абароннай аздольнасці: Украіны, Польшчы і Еўропы», — сказаў тады Туск.
Украінскі амбасадар Зварыч на пытанне, ці можа гэтая супраца набыць такую ж форму, як у выпадку з турэцкай абароннай кампаніяй Baykar (вытворца беспілотнікаў Bayraktar), якая ўжо пачала будаваць завод пад Кіевам, адказаў, што «нешта набліжаецца». «Не буду ўдавацца ў дэталі, але скажу, што мы вельмі зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Польшчай, калі гаворка ідзе пра сумесную вытворчасць боепрыпасаў і зброі», — адзначыў пасол.
На пытанне, ці гаворка ідзе ў асноўным аб вытворчасці боепрыпасаў, ён адказаў «у першую чаргу так». «Але мы таксама вельмі клапоцімся аб сумеснай вытворчасці баявых беспілотнікаў і іншых вельмі важных рэчаў, якія дапамогуць нам выйграць гэтую вайну як мага хутчэй», — дадаў Зварыч. На пытанне, ці будзе вытворчасць у Польшчы ці ва Украіне, амбасадар адказаў, што гэта залежыць ад бяспекі.
«Самае галоўнае, што такая воля ёсць з абодвух бакоў, і мы будзем працягваць працаваць над тым, каб у гэтай галіне было заключана як мага больш кантрактаў. Таксама мы рыхтуем форум для польска-ўкраінскай зброевай прамысловасці», — сказаў украінскі амбасадар.
Зварыч адзначыў, што яго краіна таксама купляе польскую зброю, і ў 2022 годзе заключыла рэкордны кантракт на набыццё гаўбіц Krab, якія «вельмі добра працуюць на полі бою».
РАР/юл